Размоўнік на пяці мовах павінен дапамагчы ахоўнікам «Мінск-Арэны», дзе 19 і 20 лістапада пройдзе фінал міжнароднага дзіцячага конкурса «Еўрабачанне-2010».

«Кніга дапамагае карэктна звярнуцца да замежных грамадзян, правільна зарыентаваць іх у незнаёмым горадзе. Адзін з раздзелаў можа быць карысны для прадстаўнікоў Дзяржаўтаінспецыі: ён дапаможа ім размаўляць з замежнымі гасцямі, якія за рулём. Пазней было вырашана дадаць у кнігу яшчэ адну частку, прысвечаную размовам у крымінальных сітуацях», — распавяла загадчыца кафедры беларускай і замежнай мовы Акадэмііі МУС Беларусі, аўтар-складальніца выдання Святлана Дзянісава.

Паводле яе словаў, выданне — не першае,

размоўнік закупілі практычна ўсе абласныя ўпраўленні ўнутраных спраў, але асаблівай папулярнасцю ён карыстаецца ў Віцебску і Віцебскай вобласці, дзе штогод праводзіцца фестываль «Славянскі базар».
У 2008 годзе выданне, цікавае як для супрацоўнікаў МУС, так і для курсантаў акадэміі, было дапрацавана, дзякуючы чаму набыло цяперашнюю форму. У яго ўвайшлі фразы і асобныя словы, перакладзеныя яшчэ на дзве мовы — французскую і іспанскую. У выніку атрымаўся пяцімоўны размоўнік, каторым будуць карыстацца ахоўнікі «Мінск-Арэны», размаўляючы з гасцямі «Еўрабачання».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?