30 верасня міліцыянты затрымалі грамадскага актывіста Барыса Ашчэпкава. Як паведамляе сайт Indymedia Belarus, да хлопца ў кватэру ўварваліся, выламаўшы дзверы. Барыс дапамагаў бацькам і сябрам арыштаваных актывістаў падтрымліваць сувязь з праваабаронцамі.

Барыса затрымалі на трое сутак па справе пра леташнюю акцыю 19 верасня каля Генштаба. Тады анархісты правялі хэпенінг супраць беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў.

Акрамя Ашчэпкава, затрыманы таксама Дзяніс Быстрык. Падрабязнасці яго затрымання пакуль невядомыя.

Пасля 6-дзённага затрымання выпушчаны на волю пад падпіску пра невыязд Ігар Трухановіч. Ніякага абвінавачвання яму не выставілі. Нагадаем, што арышты сацыяльных актывістаў пачаліся пасля нападу невядомых на расійскую амбасаду 30 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?