Уол-стрыт-2: Грошы не спяць (Wall Street: Money Never Sleeps)


ЗША, 2010, каляровы, 127 хв.

Рэжысёр: Олівер Стоўн

Ролі выконваюць: Майкл Дуглас, Шая Лабеф, Джош Бролін, Чарлі Шын, Кэры Маліган, Сьюзан Сарандон, Фрэнк Лангела, Дональд Трамп, Олівер Стоўн

Жанр: Фінансава-псіхалагічная драма

Адзнака: 6 (з 10)

Малады брокер Джэйкаб закаханы ў дачку фінансавага махінатара Гордана Гека, які нядаўна выйшаў з турмы. Дачка не жадае мець з бацькам нічога супольнага. Джэйкаб, які захапляецца талентамі Гека, вырашае памірыць сваякоў — і павучыцца ў Гека брокерскаму майстэрству. Але набліжаецца фінансавы крызіс.

Амаль чвэрць стагоддзя таму Олівер Стоўн зрабіў выкрывальніцкі фільм «Уол-стрыт» пра нягодныя норавы акулаў капіталізму. Але рэжысёр з прыкрасцю даведаўся, што галоўны адмоўны герой, бліскуча сыграны Майклам Дугласам, стаўся ўзорам для сучасных брокераў. Стоўн вырашыў ізноў разабрацца з клятым Горданам Гека — тым болей, што распачаўся сусветны крызіс.

Сённяшняя стужка — ужо не лявацка-ікластая, як папярэдніца. Рэжысёр стрыманейшы й мудрэйшы: дастаецца ўсім. Стоўн паказвае, як фінансавыя бурбалкі сілкуюцца масавымі маніямі. Аўтар па-майстэрску ператварае нудныя лічбы ў чалавечыя драмы. І хаця гэта не самы відовішчны фільм у кар’еры рэжысёра, стужку варта паглядзець дзеля Сьюзан Сарандан — у ролі «фінансавай наркаманкі», якая падсела на крэдыты.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?