Кіраўнік Беларусі правёў першую прэс-канферэнцыю пасля абвяшчэння выбараў. У якасці аўдыторыі ён абраў журналістаў з расейскіх рэгіёнаў. Прэс-канферэнцыя доўжылася чатыры з паловай гадзіны. У прыватнасці, ён заявіў:

«Вы ўспрымаеце прэзідэнцтва як царства. Вось сеў і царствуй. Я ўспрымаю гэта як працу… Адзінае, я мару пра тое, што калі я сыду, каб з маіх дзяцей ніхто не здзекаваўся. Сёння ўсё добрыя, табе прыгожа песьні спяваюць… А потым будуць палкамі закідваць… Асабліва з гэтага малога. А гэта можа быць. Я бачу, як гэта ў Расеі. Што ён зрабіў дрэннага для расейскага кіраўніцтва? І Мядзведзеў яго ведае, і Пуцін, і віталіся, і Пуцін яму [раней паведамлялася — Мядзведзеў. — Рэд.] нават пісталет баявы падарыў. Ну нарадзіўся ён так ці не так — якая каму справа? Гэта мой сын, я ад яго не адмаўляюся. Ён нарадзіўся. Я мог бы яго схаваць, як у вас умеюць гэта рабіць. Але не хачу, бо дзеці — гэта ад Бога… Адзінае, каб маіх дзяцей потым не чапалі… Каб іх не папракалі за бацьку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?