Кіраўнік Беларусі правёў першую прэс-канферэнцыю пасля абвяшчэння выбараў. У якасці аўдыторыі ён абраў журналістаў з расейскіх рэгіёнаў. Прэс-канферэнцыя доўжылася чатыры з паловай гадзіны. У прыватнасці, ён заявіў:

«Спіртным я не захапіўся. Магу выпіць, як і ўсе людзі. І шмат магу выпіць, але потым што будзе... У маёй маці няма ферменту, які перапрацоўвае спіртное. Відаць, па спадчыне і ў мяне. Я вельмі кепска сябе адчуваю, калі я нават крыху выпіваю. Мне альбо галава баліць, альбо я разбіты цэлы дзень... Я хутчэй як жанчына ў гэтым сэнсе. Калі мяне частуюць мацаваным салодкім жаночым віном, то гэта я магу піць. А мужыкі ж п’юць гарэлку, самагонку моцную. Гэта я магу паспрабаваць, але не вельмі.

Такое сумнае жыццё. Вы не думайце, што ў мяне там весялуха.

Я не люблю пратакольныя мерапрыемствы. Няхай прыём даверчых грамат у паслоў. Стаіш, як статуй... Гавораць адно, а думаюць іншае. Міністар замежных спраў з імі ўмее гутарыць... Я з аблягчэннем сыходжу, а ён застаецца з імі. Хочаце гарэлку піце, шампанскае, самагонку, што заўгодна...»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?