Гэта адбылося пасля паразы ўкраінцаў ад малдаўскага «Шэрыфа» 0:2 у другім туры групавога этапа Лігі Еўропы.

У турнірнай табліцы групы Е кіяўляне займаюць апошняе месца, набраўшы адно ачко. Лідзіруе барысаўскі БАТЭ (4 ачкі), за якім ідуць галандскі АЗ і «Шэрыф» (па 3).

Газаеў ужо падаваў прашэнне аб адстаўцы пасля дамашняй нічыёй 2:2 з БАТЭ 16 верасня, аднак тады яна не была прынята.

За 16 месяцаў працы ў «Дынама» Газаеў выйграў толькі Суперкубак Украіны, зазначаюць у клубе. У сезоне 2009/10 з розыгрышу Кубка Украіны «Дынама» выбыла на стадыі ¼ фіналу, саступіўшы данецкаму «Шахцёру». У групавым турніры Лігі чэмпіёнаў каманда фінішавала на чацвёртым месцы. У чэмпіянаце краіны кіяўляне задаволіліся «серабром».

У сезоне 2010/11 «Дынама» для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў павінна было прайсці кваліфікацыю, аднак з пастаўленай задачай не справілася, абмежаваўшыся трапляннем у Лігу Еўропы.

Выканаўцай абавязкаў галоўнага трэнера «Дынама» прызначаны вядомы ў мінулым гулец Алег Лужны.

Варта зазначыць, што «Шэрыф», які выйграў у кіяўлян, трэніруе беларускі спецыяліст Андрэй Сасніцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?