У атацы Барыс Пухоўскі, pressball.by
2 кастрычніка ў Мінску прайшоў другі матч групавога турніру гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. «Дынама» прымала венгерскі «Пік» і выйграла з лікам 33:29 (13:16).
Першы тайм быў досыць бязрадасным. Пасля 4:3 на нашу карысць, венгры закінулі тры мячы - і панеслася. «Пік» пераняў гульню ў свае рукі і пакрысе нарошчваў перавагу. У другой палове
і лік стаў для беларусаў катастрафічным 9:15.
«Дынама» паспрабавала дагнаць, скараціла лік да 13:15, але зраўняць не ўдалося, і пры ліку 13:16 каманды пайшлі на перапынак.
***
Зраўняць лік удалося ў пачатку
Не дапамагло, нашы праз некалькі хвілін выйшлі наперад (23:22, Кажанеўскі) і нават адарваліся з розніцай у два мячы (24:22), але венгры хутка, закінуўшы тры мячы запар, выйшлі наперад — 24:25.
Ну, а потым пайшлі арэлі: мы — яны, яны — мы, мы — яны, мы, мы.
На
беларусы дацярпелі, давёўшы матч да перамогі — 33:29.
Ну, а потым, як пісалі трыццаць гадоў таму, былі бурныя працяглыя апладысменты ад гледачоў.
Найлепшым у нашай камандзе былі Сяргей Ануфрыенка і Барыс Пухоўскі, якія закінулі па 9 мячоў (Пухоўскі 4 з пенальці),
але — галоўнае — выдатную гульню прадэманстраваў наш галкіпер Валянцін Кашавой, які бліскуча адстаяў у варотах.
Пяць мячоў закінуў Павел Ацьман, тры — Дзяніс Рутэнка, па два — Віталь Кажанеўскі, Максім Бабічаў, Сяргей Шыловіч. Адзін мяч на рахунку Віктара Каваленкі.
У «Піка» лепшым быў Францішак Шульц (6 мячоў).
***
На пасляматчавай
«Усе бачылі, што «Пік» сур’ёзная каманда, і мяркую, што яны нас пераўзыходзілі спачатку ў атацы. Мы няўдачна пачалі ў нападзенні, не забілі шмат мячоў, пры ліку 6:10 паспрабавалі памяняць абарону. Можна сказаць, што ў першым тайме «Дынама» не гуляла. Але ў другім тайме хлопцы праявілі сябе, стала больш атрымлівацца, мы выкарысталі тры замены, гэта рызыка,
мы забілі ў другім тайме 20 галоў такой камандзе як «Пік» і тут заслуга Валіка Кашавога.
На думку галоўнага трэнера, у каманды не ўсё пакуль атрымліваецца, але важна, што гэта першая перамога ў групавым турніры.
«Мяркую, што каманда набярэ абароты, каб далей гуляць і змагацца».
***
Нагадаем, што ў мінулую нядзелю, 26 верасня, «Дынама» на сваёй пляцоўцы саступіла іспанскаму «Вальядаліду» — 30:35.
Сёння, 2 кастрычніка, «Вальядалід» і «Чэхаўскія мядзведзі» згулялі ўнічыю — 26:26.
Наступны матч «Дынама» правядзе 7 кастрычніка ў Мінску супраць «Чэхаўскіх мядзведзяў» (Расія). Пачатак у 19:30.
У наступны раўнд выходзіць чатыры каманды з групы, у якой гуляюць таксама швейцарскі «Кадэтэн» і дацкі «Ольбарг»