«Зямля пад белымі крыламі» — цудоўная выстава ў Мастацкім музеі. Усім раю, атрымаеце асалоду.
Сабраныя шэдэўры беларускага мастацтва ХХ стагоддзя. З густам, розумам пададзеныя. З мінімальнай ідэалагічнай рэтушшу. Гледзячы на Стальмашонкавага Шырму, савіцкаўскіх Купалу з Коласам, Славуковы фантазіі, разумееш, якімі шляхамі, на якіх рэфлексіях, вобразах фармавалася наша нацыянальная свядомасць.

Вядома, ёсць і слабыя месцы — як творы некаторых ветэранаў, так і моладзі — аднак не на гэта хачу звярнуць увагу.

Як заўжды, да выставы не выдалі каталогу. Між тым, наяўнасць такіх выданняў абавязковая ва ўсіх салідных музеях. Да таго ж, купляючы і перагортваючы каталогі, чалавек адукуецца, запамінае мастакоў, творы, асэнсоўвае і пераасэнсоўвае пабачанае.

Пара, пара нашаму Мастацкаму завесці за правіла: робім выставу, рыхтуем і каталог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?