Зборная Беларусі прайграла ў матчы за бронзавыя медалі камандзе Іспаніі на чэмпіянаце свету па баскетболе з лікам 68:77 (15:28, 19:13, 19:21, 15:15) і заняла 4-е месца.

Першая чвэрць была абсалютна правальнай для беларусак, нашы саступалі мінус 13, другую чвэрць падапечныя Анатоля Буяльскага выйгралі +6, а ў трэцяй

скарацілі адставанне да мінус 1 (45:46)¸

але дастаць так і не змаглі: іспанкі хуценька ўзялі сябе ў рукі.

Беларускі змагаліся да апошняга да апошніх секундаў, але, відаць, суботні паядынак з чэшкамі і суддзямі забраў забагата фізічных і маральных сілаў.

4-е месца на чэмпіянаце свету — вялікі поспех беларускіх дзяўчат,

што дэбютавалі на сусветным першынстве. Беларускі пакінулі за сабой моцныя каманды Аўстраліі і Расіі і само сабой прэтэндуюць на званне найлепшай каманды Беларусі 2010 года. Дый беларускі сталі сталі адкрыццём чэмпіянату свету.

Цікавасць да баскетбола ў гэтыя дні вырасла ў Беларусі ў разы, і паказальна тое, што матэрыялы пятніцы і суботы пра матчы беларусак былі самымі чытанымі ў нас на сайце.

Самалёт з беларускай зборнай - Наталля Ануфрыенка, Святлана Валько, Анастасія Верамеенка, Вікторыя Гаспер, Юлія Дурэйка, Марына Крэс, Алена Леўчанка, Таццяна Ліхтаровіч, Наталля Марчанка, Аляксандра Тарасава, Таццяна Троіна, Наталля Трафімава, галоўны трэнер Анатоль Буяльскі

прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» ў панядзелак, у 16:30 (рэйс з Вены).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?