Міністар замежных спраў Латвіі Артыс Пабрыкс 18 кастрычніка прыняў з азнаямленчым візытам новага пасла Беларусі ў Латвіі Аляксандра Герасіменку, паведамілі карэспандэнту ІА REGNUM у МЗС рэспублікі. Пасол пацьвердзіў, што праваахоўчыя органы Беларусі вырашылі спыніць крымінальную справу, у якой фігуруе імя былога другога сакратара пасольства Латвіі ў Беларусі Рэйма Шмітса. Як патлумачылі ў МЗС, паводле словаў Герасіменкі, беларускі бок прызнае ў сувязі з інцыдэнтам (гаворка пра ператрус на кватэры латвійскага дыплямата) ненаўмыснае парушэньне Вэнскай канвэнцыі пра дыпляматычныя сувязі. Пабрыкс у адказ выразіў надзею, што надалей стасункі абедзьвюх краін будуць фармавацца больш абдумана. У сваю чаргу Герасіменка пацьвердзіў зацікаўленасьць Беларусі ў разьвіцьці супрацоўніцтва з Латвіяй, асабліва ў сфэрах эканомікі, тэхналёгій, памежнай службы ды іншых. З улікам гэтага візыту ад 23 кастрычніка ўзновіць выкананьне сваіх абавязкаў у Беларумі латвійскі пасол Майра Мора.

Сёлета на пачатку жніўня Артыс Пабрыкс заявіў, што ня стане сустракацца з новым паслом Беларусі ў Латвіі да таго часу, пакуль ня будзе атрыманае афіцыйнае тлумачэньне з нагоды ператрусу на кватэры латвійскага дыплямата ў Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?