1 кастрычніка да актывіста руху «Маладая Беларусь» з Віцебска Рамана Баброва прыйшоў інспектар па справах непаўналетніх і прадставіў яму складзены на яго пратакол аб псаванні дзяржаўнай маёмасці. Інспектар правёў з 17-гадовым хлопцам гутарку й паведаміў, што ён будзе з гэтага моманту на ўліку міліцыі.

Раман быў затрыманы 27 верасьня супрацоўнікамі «Віцебскэнэрга» каля трансфарматарнай будкі, на якой ён маляваў графіці. Яго даставілі ў Першамайскі РАУС Віцебска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?