Некаторыя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Беларусі за чатыры дні збору подпісаў пераадолелі дзесяцітысячны бар’ер.
У прыватнасці, як паведаміла
У падтрымку намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянкай партыі Яраслава Раманчука па стане на вечар 2 кастрычніка падпісаліся прыкладна 12 тысяч чалавек, з іх 8 тысяч — у Мінску, паведаміла
Паводле слоў Паўла Севярынца, кіраўніка выбарчай кампаніі сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага, на вечар 3 кастрычніка было сабрана 12.170 подпісаў. Асноўная колькасць подпісаў, каля 10 тысяч, была сабрана ў рэгіёнах. «У Бабруйску, на радзіме Рымашэўскага, за яго падпісаліся 2,5 тысячы чалавек, у Брэсце — тысяча, па 600–800 подпісаў- у Гомелі, Віцебску, Калінкавічах. Толькі 3 кастрычніка мы сабралі каля 4 тысяч подпісаў, выйшлі на планавы штодзённы збор і ўпэўнены, што збяром каля 110 тысяч подпісаў», — сказаў Севярынец.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што за чатыры дні ў падтрымку партыйнага кандыдата Рыгора Кастусёва сабрана прыкладна 13.500 подпісаў. «Гэта асноўная лічба, паколькі мы пакуль не здолелі звязацца з ініцыятыўнымі групамі ў некаторых дробных гарадах», — зазначыў палітык.
Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў паведаміў, што дакладная колькасць пададзеных у яго падтрымку подпісаў дагэтуль невядомая.
«Іх так шмат, што мы проста не паспяваем іх лічыць», — патлумачыў Саннікаў.
Кіраўнік
.