Плануецца, што 9–11 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Кітай. Такую дату — 4 кастрычніка — назваў намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік,

прадстаўляючы ў савеце рэспублікі праект закона аб ратыфікацыі беларуска-кітайскага міжурадавага дагавора аб узаемным выдзяленні будынкаў і зямельных участкаў для размяшчэння пасольстваў.

Сяргей Алейнік выказаў надзею на тое, што падчас візіту кітайскаму боку будзе перададзена нота аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для набыцця дагаворам моцы. У КНР гэтыя працэдуры ўжо выкананыя.

Дагавор быў падпісаны ў Мінску 24 сакавіка 2010 года. Ён прадугледжвае даванне беларускаму боку на ўмовах узаемнасці ў арэнду на 70 гадоў зямельнага ўчастка ў Пекіне з будынкамі, у якіх цяпер размяшчаецца пасольства Беларусі, а кітайскаму боку — зямельнага ўчастку ў Мінску для будаўніцтва новага будынка пасольства КНР. Плануецца, што яно размесціцца ў раёне вуліцы Арлоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?