паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Скандынаўскі антыцыклон над еўрапейскай часткай Расіі будзе ахопліваць сваім уплывам і нашу краіну і падтрымліваць у асноўным малавоблачнае, сухое, але даволі халоднае надвор’е.

Асабліва халодна будзе ў начныя гадзіны.

З 5 па 7 кастрычніка пад раніцу ў многіх раёнах Беларусі чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў.

Толькі месцамі тэмпература паветра складзе плюс 1–3 градусы. Удзень кастрычніцкае сонца будзе праграваць паветра ад 7 да 13 градусаў цяпла.

Захаваецца ўплыў антыцыклону і ў канцы тыдня. Беларусь будзе знаходзіцца на яго перыферыі, таму ў некаторых раёнах з’явяцца аблокі. Аднак у асноўным абыдзецца без ападкаў. Месцамі ў начныя і ранішнія гадзіны магчымы туман.

Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад нуля да 3 градусаў цяпла. На глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі ад мінус 1 да мінус 4 градусаў. У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да плюс 8–13 градусаў. Такі тэмпературны рэжым у асноўным на 3–5 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму, удакладніла галоўны сіноптык гідраметэацэнтра.

У сувязі з паніжэннем у начныя гадзіны тэмпературы да мінус 5 градусаў па рэгіёнах перададзена штармавое папярэджанне, сельгасарганізацыям рэкамендавана не пакідаць на адкрытым паветры выкапаныя караняплоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?