Культура

Славацкая надзея для паняволенай нацыі

Дзявяты нумар часопіса «АРХЭ» прысвечаны Славаччыне.

Дзявяты нумар часопіса «АРХЭ» прысвечаны Славаччыне.

Чытаючы «славацкі» нумар, можна лёгка пераканацца наколькі каштоўны для нас менавіта славацкі досвед, бо ў гэтай краіне адбываліся падобныя працэсы нацыятворчасці. Славакі гэтаксама як беларусы вымушаныя былі адстойваць сваю моўную і культурную адметнасць у атачэнні больш магутных краін-суседзяў.

Славацкі нумар нагадвае класічныя нумары ARCHE пачатку 2000-х: тут крыху эсэістыкі (артыкул Даніэлы Капітанявай пра сужыццё славацкай большасці і венгерскай меншасці), трохі мовазнаўства (Славамір Андрэёвіч «Новы моўны закон у Славакіі»), каліва гісторыі (Любамір Дзюравіч «Наша славацкая ідэнтычнасць…») і шмат літаратуры. Лёгкая эротыка Монікі Кампанікавай, лёгкі сюррэалізм Паўла Вілікоўскага. Цэнтральная месца ў нумары займае «Кніга пра пагост», іранічны раман пра апошні людскі прытулак (з рысункамі аўтара).

Традыцыйныя ўклейкі гэтым разам не гістарычныя здымкі, а коміксы Душана Талагела і Ёзафа Данглара пра Юрая Янашыка, гэткага славацкага Робін Гуда. Прысутнічае шэраг аналітычных тэкстаў, інтэрв’ю. На заканчэнне друкуюцца «Рэцэпты з сямейнага архіва» Петэра Пішцянека.

Уклаў славацкі нумар і напісаў дасціпную прамову багеміст Сяргей Сматрычэнка.

Свежы «АРХЭ» — спроба за некалькі вечароў, праведзеных за чытаннем, пазнаёміць беларуса са Славаччынай.

Каментары

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК3

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК

Усе навіны →
Усе навіны

Выязны «Мак.бай» у Маладзечне сабраў вялізныя чэргі. А што з цэнамі?9

Астапеня ацаніў, колькі беларусаў падтрымлівае бел-чырвона-белы сцяг27

Генпракуратура хоча вярнуць у Беларусь Крыж Ефрасінні Полацкай, слуцкія паясы і сані Напалеона14

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак3

Стане яшчэ халадней. Але дзякуй, што пакуль без снегу2

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе24

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК3

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК

Галоўнае
Усе навіны →