Разрэкламаваны бульба-хорар пакажуць на Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад».

Фільм Андрэя Кудзіненкі будзе ўдзельнічаць у конкурсным паказе мастацкага кіно фестывалю, які пройдзе з 5 па 12 лістапада.

Арганізатары пакуль не раскрываюць падрабязнасцей адносна астатніх стужак на «Лістападзе». Вядома, што ва ўсіх конкурсных паказах удзел прымуць не менш за паўсотні фільмаў. У межах фестывалю пройдзе таксама конкурс дзіцячага і падлеткавага кіно «Лістападзік».

Узначаліць сёлетні фестываль заслужаны артыст Беларусі Генадзь Давыдзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?