Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад «Еўрапейскай кааліцыі», лідар аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч кажа, што яго ініцыятыўная група сабрала ўжо больш 14 тысяч подпісаў.

Пры гэтым палітык адзначае, што на сябраў яго ініцыятыўнай групы ідзе пастаянны ціск з боку уладных структураў:

— Дагэтуль знаходзіцца ў псіхіятрычным шпіталі сябра ініцыятыўнай групы з горада Новалукомля Віцебскай вобласці Пётр Баравік. Яго там запалохваюць. Аказваецца ціск на сябраў ініцыятыўнай групы — выкладчыкаў тэхнікума. Ва ўсіх месцах ціск на выбаршчыкаў у дзяржаўных установах, школах, іншых навучальных установах. У дзяржаўных установах выбаршчыкам даводзяць, што яны могуць распісацца толькі за аднаго дзейснага прэзідэнта. Калі яны будуць падпісвацца за іншых кандыдатаў — з імі можа быць не працягнуты кантракт.

Мікола Статкевіч паведаміў, што асабіста пакуль не збірае подпісаў, але не выключае, што напрыканцы месяца больш актыўна падключыцца да гэтага працэсу. «Тады будзем ладзіць больш пікетаў, пакуль збіраем подпісы галоўным чынам метадам «ад дзвярэй да дзвярэй», — зазначае палітык.

Самая вялікай колькасць подпісаў, як паведаміў Мікола Статкевіч, сабрана ў Мінску і на Брэстчыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?