Мінгарвыканкам адклікаў з Гаспадарчага суда Мінска апеляцыйную скаргу на «някляеўскую» ўстанову «Рух наперад». І такім чынам адмовіўся ад свайго намеру пазбавіць арганізацыю рэгістрацыі. Як паведаміла намесніца дырэктара «Руху наперад» Ніна Пахлопка, для іх гэта стала нечаканасцю.

«Суд павінен быў адбыцца 12 кастрычніка — аб прызнанні рэгістрацыі арганізацыі несапраўднай. Але чамусьці паспешліва прызначаецца пасяджэнне на 12 гадзін сёння ў Гаспадарчым судзе Мінску. Нам даслалі ліст, што Мінгарвыканкам адклікае сваю скаргу на прайграную імі справу. У заяве напісана: «Просім адклікаць апеляцыйную скаргу і спыніць гэтую справу».

Нагадаем, што да гэтага Мінгарвыканкам праз суд скасаваў дамову аб арэндзе памяшкання і пазбавіў такім чынам «някляеўскую» арганізацыю юрыдычнага адраса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?