Гулец нямецкага «Фрайбурга», які перайшоў у гэты клуб з мінскага «Дынама» пры канцы жніўня, пракаментаваў беларускаму спартоваму парталу goals.by сітуацыю вакол напружаных дачыненняў на стадыёнах між фанатамі, а часам і наогул усімі заўзятарамі, і міліцыяй».

«Шмат чуў, што беларускія фанаты вырашылі байкатаваць матчы. Выдатна іх разумею. Яны прыходзяць падтрымаць любімую каманду, а замест гэтага ў лепшым выпадку па паўгадзіны праходзяць нейкія агляды-медагляды.

У Нямеччыне ўсё значна прасцей. Можаш нават на стадыёне спакойна піць піва, і ніхто табе слова не скажа. Не кажучы аб тым, што заўзятара будуць "шманаць“.

Футбол — гэта як наведванне тэатра. На трыбуне трэба атрымліваць задавальненне ад гульні і адпачываць. А ў нас? Людзі прыходзяць, нібы на катаргу.

Згодзен з фанатамі — неабходныя перамены. Вам хочацца стаяць у чэргах, а потым спазняцца на матч?

У Беларусі невялікія стадыёны, а ўзнікаюць такія праблемы. Уявіце, калі б на тым жа "Дынама“ увесь час быў аншлаг. Колькі тады чакаць? Супрацоўнікі міліцыі прапануюць прыходзіць за паўтары-дзве гадзіны да пачатку гульні.

Увосень таксама трэба стаяць і мерзнуць? Каму патрэбен такі футбол?

Ведаю пра што кажу, бо сам у якасці звычайнага заўзятара наведваў матчы нацыянальнай зборнай, праходзіў гэтыя стамляючыя працэдуры дагляду.

Дзікунства нейкае! Расшпілі куртку, вывярні кішэні, пакажы фотаапарат…

Людзі пхаюцца, ствараецца нервовая абстаноўка, бо недастаткова прапускных пунктаў».

«Дынама» як ніколі патрэбна падтрымка, а фанаты пакінулі дзяцей без падтрымкі? Не згодны з такой пастаноўкай пытання.

Заўзятары спрабуюць дамагчыся паляпшэнняў, значыць, усё робяць правільна. У калектыве сабраныя прафесійныя футбалісты, і яны павінны выходзіць на поле пры любой сітуацыі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?