Нацбанк завярае: У іншых банкаў усё добра.

Кіраўніца «Беларусбанка» Надзея Ермакова паскардзілася журналістам, што людзі з панічнай масавасцю забіраюць з банка дэпазіты ў беларускіх рублях. «Гэта вялікая праблема», — прызнала яна. Па яе словах, «фізічныя асобы здымаюць беларускія рублі каля 5–7 мільярдаў за дзень». Гэта каля $2 мільёнаў даляраў.

Ермакова мяркуе, што адной з асноўных прычынаў адтоку рублёвых дэпазітаў насельніцтва стала інфармацыйная вайна ў дачыненні да Беларусі ў расійскіх СМІ.

Сенсацыйныя прызнанні банкіркі паспяшаліся абвергнуць у Нацбанку. Па словах прэс-сакратара Нацбанка Анатоля Драздова, за верасень. рублёвыя ўклады насельніцтва агулам выраслі на 81,5 мільярда рублёў. Гэта каля $27 мільёнаў.

«Адток укладаў назіраецца толькі ў Беларусбанку, бо іншыя банкі прапануюць больш выгадныя прапановы», — заявіў Анатоль Драздоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?