Парламент Беларусі на экстраным паседжанні 7 кастрычніка аднагалосна прыняў зваротную заяву па беларуска-расейскіх адносінах. Тэкст дакумента агучаны не быў.

Заява была распаўсюджана сярод парламентарыяў яшчэ раніцай, пасля чаго ў пасяджэнні абвясцілі перапынак да 16 гадзін для ўнясення паправак і прапаноў.

Як заявіў перад галасаваннем спікер палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка,

новая рэдакцыя дакумента «атрымалася досыць вытрыманай».

«Наша пазіцыя ясная: дзейнасць ўсіх дзяржаўных інстытутаў і СМІ павінна быць накіравана не на разбурэнне, а на стварэнне і прымнажэнне дасягнутага».

Намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Марыя Бірукова паведаміла, што ў заяве беларускія парламентарыі

заклікаюць сваіх расейскіх калегаў «не згубіць тое, што было дасягнута ў саюзным будаўніцтве за мінулыя гады».

* * *

Напярэдадні Дзяржаўная дума Расіі прыняла заяву «Аб сітуацыі ў расійска-беларускіх адносінах», у якой падкрэсліваецца, што стасункі Масквы і Мінска не павінны выкарыстоўвацца ў якасці разменнай манеты падчас перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі.

«Антырасійская рыторыка, якая выкарыстоўваецца зараз кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, выклікае неўразуменне і поўнае непрыманне ў расійскага народа, ідзе ўразрэз з агульнагістарычным лёсам рускага і беларускага народаў, супярэчыць духу шматвяковых культурных і эканамічных сувязяў, нашаму ладу жыцця і мыслення», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?