«Падпішыцеся за Аляксандра Грыгор’евіча і атрымаеце буську!» — заклікала ў сераду маладая дзяўчына з ініцыятыўнай групы Лукашэнка, каля універсама «Цэнтральны». Людзі абыходзілі дзівачку і не паддаваліся на ўгаворы, а Гаварыпраўдаўцы з суседняга пікету Някляева крычалі дзяўчыне ў адказ: «Што ж толькі буські, чаму ж так мала?».

Нягледзячы на суседства пікетаў ініцыятыўных, за кожны подпіс прыходзіцца змагацца. «Гавары праўду» заклікае з дапамогай гукаўзмацняльнікаў і смяецца, што ў іх голас не сядзе, батарэек на месяц хопіць. Прыхільнікам Лукашэнкі прыходзіцца надрываць голас і абяцаць «буські», каб звярнуць менавіта на сябе увагу мінакоў.

І першыя і другія расказваюць журналістам, што збор подпісам ідзе вельмі актыўна, людзі ахвотна падпісваюцца. Аднак каманда Някляева кажа, што за адзін дзень на гэтым месцы набірае 120–150 подпісаў, а каманда Лукашэнкі ў тым жа месцы называе лічбы ў 50–60 подпісаў. Напэўна, на буські народ не так ахвотна «купляецца», як на праўду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?