Працэс падключэння цяпла ў жылым сектары Мінска завершыцца 11 кастрычніка, паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук.

«Ацяпленне ў дамах сталіцы пачалі ўключаць 7 кастрычніка. Паводле звестак на вечар 7 кастрычніка, да цяпла падлучаныя каля 23% дамоў.

11 кастрычніка гэты працэс будзе завершаны ў поўным аб’ёме», — сказаў Анатоль Лаўнічук.

Паводле яго слоў, усе ідзе ў штатным рэжыме, ніякіх няштатных сітуацый няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?