Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення, якое вызначае падставы, умовы і парадак змянення тэрмінаў выплаты мытных пошлін у сувязі з фарміраваннем прававой базы Мытнага саюза Расійскай Федэрацыі, Казахстана і Беларусі, паведамляе 8 кастрычніка прэс-служба Крамля.

Дакумент быў падпісаны ў Санкт-Пецярбургу 21 мая гэтага года. Ён закліканы забяспечыць узгодненую палітыку ў сферы вылічэння і выплаты мытных пошлін на адзінай тэрыторыі Мытнага саюза.

Федэральны закон прыняты Дзяржаўнай думай 24 верасня і ўхвалены Саветам Федэрацыі 29 верасня.

«Пагадненне ўтрымлівае правілы іншыя, чым прадугледжаны заканадаўствам РФ, і падлягае ратыфікацыі ў адпаведнасці з падпунктам «а» пункта 1 артыкула 15 Федэральнага закона «Аб міжнародных дагаворах РФ», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?