• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні

photo.bymedia.net

09.10.2010 / 22:21

Андрэй Саннікаў: Мы моцныя

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў адмовіўся рабіць гутарку «У гасцях у кандыдата». «Не тая сітуацыя». Гутарка павінна быць сур’ёзнай, — мяркуе ён.

photo.bymedia.net

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў адмовіўся рабіць гутарку «У гасцях у кандыдата». «Не тая сітуацыя». Гутарка павінна быць сур’ёзнай, — мяркуе ён.

«Наша Ніва»: Вы не ўдзельнічалі ў папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах, чаму вырашылі ўзяць удзел на гэты раз?

Андрэй Саннікаў: Я ўдзельнічаў ва ўсіх выбарах, ва ўсіх палітычных кампаніях, у тым ліку прэзідэнцкіх. У 2001 годзе я працаваў спачатку з Сямёнам Домашам, а пасля таго як быў абраны адзіным Уладзімір Ганчарык, то працаваў у ягонай кампаніі. У 2006 годзе — на кампанію Мілінкевіча. Але я быў не вельмі задаволеным, як будуць выкарыстоўвалі нашы ідэі, структуры, пазіцыю. Было вырашана, што мы маем вялікі досвед, маем патэнцыял. Маем самую моцную ў краіне каманду, таму і вырашылі пайсці на выбары.

«НН»: А чаму Вы лічыце, што здольныя перамагчы Лукашэнку?

АС: Таму, што я іду перамагаць дыктатуру.

Я перакананы, што здолею прапанаваць народу альтэрнатыву. І людзі мяне падтрымаюць.

«НН»: А ў чым ёсць Ваша альтэрнатыва?

АС: Мая альтэрнатыва — нармальная Беларусь. Гэта інтэграцыя ў Еўрасаюз, імгненнае паляпшэнне адносінаў з Расіяй, якое ўключае ўсе аспекты, якія цікавяць Расію. Пры гэтым захоўваючы нашы нацыянальныя інтарэсы. Гэта нармалізацыя адносінаў з Украінай. Гэта вельмі важны партнёр. Ненармальна, калі ў адносінах двух вельмі блізкіх народаў які ўжо год ідзе гандаль па пагадненнях у памежнай зоне. Я бачу, што гэта цікавіць лю­дзей, яны бачаць у гэтым мадэль развіцця Беларусі. Калі мы пой­дзем такім кірункам, то будзе паляпшэнне жыцця ва ўсіх сферах. Найперш у эканоміцы, культуры. Нават у сацыяльнай сферы, дзе існуе міф, што Лукашэнка стварыў умовы для сацыяльнай абароны чалавека. Гэта хлусня.

Станоўча ставіцца да прыватызацыі

«НН»: Канкрэтная эканамічная праграма ў Вас маецца?

АС: Праграма па галінах пакуль распрацоўваецца. Мы хацелі яе зрабіць на дадзеным этапе, але ўсё ж не варта. Бо шмат цікавых прапановаў, ідэй гучыць падчас сустрэч з людзьмі. Узнікаюць такія моманты, якія раней не ўлічвалі. Скажу, што гэтыя рэформы не будуць такімі складанымі для Беларусі, бо ёсць досвед суседзяў, як рухацца паводле крытэраў ЕС. Цікавы досвед Літвы па сельскай гаспадарцы, цікава, як Эстонія, Польшча вытрымала крызіс. Ці чаму суперлібералізацыя Чэхіі прывяла да праблемаў, а Славакія пасля Мечыяра зрабіла моцны рывок наперад? Гэта найбагацейшы досвед. Мы будзем ім карыстацца.

«НН»: Ці ўсё створанае пры Лукашэнку ў эканоміцы трэба ламаць?

АС: Лукашэнка не будаваў хату з фундамента. За савецкім часам гэта была даволі разгалінаваная эканоміка, але і цяжкая для такой краіны, як наша. Я не прымаю камандна-прымусовай сістэмы. Яна павінна быць разбурана. Але калі пабудаваны нейкі добры будынак, то што ў гэтым кепскага? Дарэчы, добрых будынкаў я як карэнны мінчанін у сталіцы не заўважаў. Я не прымаю аграгарадкоў, гэта разбурае сельскую гаспадарку. Ці будаўніцтва лядовых палацаў, калі не хапае на медыцыну. Калі былі Дажынкі ў Кобрыне, то там пабудавалі аквапарк. Пакажыце мне, хто туды ходзіць.

«НН»: Якое Ваша стаўленне да прыватызацыі буйных прадпрыемстваў?

АС: Станоўчае. Нешта трэба рабіць з прадпрыемствамі. Састарэласць вытворчасці ўжо нікуды не схаваеш нават прапагандыстамі. Як паветра патрэбна мадэрнізацыя. Але без падзелу ўлады і свабоднай прэсы не можа быць ніякай прыватызацыі. Я не бачу іншай магчымасці, акрамя кантролю грамадскасці праз СМІ. Таксама прыватызацыю прадпрыемстваў можна рабіць, толькі ўлічваючы інтарэсы тых, хто там працуе, — і рабочых, і менеджараў. Тое, што робіць цяпер з прыватызацыяй дыктатар, мяне палохае. Бо яна закрытая, таемная.

«НН»: То бок для Вас не так істотна, ці гэта прыйдзе расійскі, ці еўрапейскі інвестар?

АС: Істотна, каб працавалі законы. Каб прыходзілі найлепшыя, самыя вядомыя ў свеце брэнды. Каб прыходзілі высокія тэхналогіі, а не нейкі сэканд-хэнд. Паважаю ўсе краіны, але тыя ж кітайцы вельмі часта даюць не самы якасны прадукт.

«Еўрасаюз — гэта гісторыя поспеху»

«НН»: Вашай мэтай ёсць уступленне Беларусі ў ЕС?

АС: Так.

«НН»: А як тады будаваць адносіны з Расіяй?

АС: Нармальна. Прыводзіў і прыводжу прыклад Украіны. Гэта бу­дзённая праца ўкраінскіх чыноўнікаў, накіраваная на ўступленне ў ЕС. Гэта не палохае расіян. І Беларусь не павінна палохаць. Больш за тое, Расія павінна быць зацікаўленай у сяброўстве Украіны і Беларусі ў ЕС. Чаму? Бо гэта павялічыць уплыў Расіі ў Еўропе. У сваю чаргу, гэта павялічыць абарону інтарэсаў нашых краін у Еўрасаюзе. Расія не пой­дзе ў ЕС, але яна хоча жыць па еўрапейскіх стандартах. Я чытаю расійскіх аналітыкаў, гляджу ТБ, дык там толькі і кажуць, што пра Еўропу. Там ёсць жаданне нешта перабудаваць згодна з эфектыўнай мадэллю, а эфектыўная мадэль існуе ў Еўропе. Еўрасаюз — гэта гісторыя поспеху, што б ні казалі. Гэтая стратэгія развіцця супадае з нашымі памкненнямі.

«НН»: А як ставіцеся да таго, што Вас часам называюць прарасійскім палітыкам?

АС: Не задзявае. Я не толькі за незалежнасць, я таксама за свабоду. А Лукашэнка змагаецца з Расіяй, і што гэта дае Беларусі? З такой барацьбой за незалежнасць мы можам хутка прыйсці да ідэй чучхе. Іран, Куба і Венесуэла будуць нашымі гарантамі самастойнасці. Калі адкінуць некаторыя ідэалагічныя стэрэатыпы, то можна іншымі вачыма паглядзець на свет. Можна знайсці ў Расіі нават дапамогу ў руху ў Еўрасаюз. Гэта не неверагодна. У Расіі сёння больш кантактаў з Еўропай, чым у нас.

«НН»: Вы б прынялі такую дапамогу?

АС: Відавочна.

«Мы моцныя, бо вытрымалі жорсткую дыктатуру»

«НН»: Падзяляеце думку, што Лукашэнка слабы як ніколі, але і апазіцыя слабая таксама?

АС: Не. Тое, што ёсць шмат кандыдатаў, гэта нармальна. Калі пойдуць кандыдаты з альтэрнатыўнымі прапановамі, то гэта будзе спрыяць мабілізацыі. Зараз можна ўпэўнена сцвярджаць, што другі тур проста непазбежны. Тое, што апазіцыя слабая і раздробленая, мы чуем шмат гадоў. Я гэтага ніколі не казаў і не вітаў. Апазіцыя моцная, бо мы вытрымалі падчас вельмі жорсткай дыктатуры. Калі быць у апазіцыі знаходзяць мужнасць адзін-два чалавекі, то гэта ўжо вельмі добра. А калі іх тысячы, то гэта патэнцыял, які можа выдатна спрацаваць падчас прэзідэнцкай кампаніі. Я разлічваю размаўляць і кансультавацца з іншымі сур’ёзнымі кандыдатамі. Мой супернік — Лукашэнка, а кандыдаты ад апазіцыі — сябры, калегі.

Размаўляць з Лукашэнкам я не буду, як прапаноўваў некалі. Цяпер час не для размоваў.

«НН»: А што думаеце пра адмову Мілінкевіча ўдзельнічаць у выбарах?

АС: Думаю, што гэта слушнае рашэнне. Калі Мілінкевіч заняў пазіцыю падтрымкі дыялога паміж Брусэлем і Лукашэнкам, я быў катэгарычна супраць. Гэтая пазіцыя вяла да маргіналізацыі дэмакратычных сілаў. Сённяшняе рашэнне Мілінкевіча разважлівае, яно дапаможа кансалідацыі апазіцыі.

«Чыноўнікам трэба вызначацца»

«НН»: Якую рэформу Вы рыхтуеце міліцыі?

АС: Паліцыя. Мы рухаемся ў Еўропу, і таму павінны быць еўрапейскія стандарты. Там няма ўмяшальніцтва ў тваё прыватнае жыццё. Я спакойна адчуваю сябе, калі бачу нямецкага ці французскага даішніка, бо нічога не парушаў. У нас жа міжволі пачынаеш нервавацца. Зараз міліцыю выкарыстоўваюць у палітычных мэтах таксама і гэта больш заўважна за іх звычайную працу. Хаця працу яны сваю робяць, злачынствы раскрываюць. Але ў грамадстве яны атаясамліваюцца з людзьмі, што выконваюць загады Лукашэнкі. Павінны быць законы, і жыць трэба паводле гэтых законаў.

«НН»: А што датычыць войска?

АС: Павінна быць прафесійнае войска, але і прызыў мусіць заставацца. Для поўнай прафесіяналізацыі спатрэбіцца час. Мы будзем мець сучаснае еўрапейскае войска.

У НАТО ўступаць мы не будзем.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй бу­дзем нейтральнай дзяржавай.

«НН»: Ці шмат Вы бачыце сярод сённяшніх чыноўнікаў сапраўдных прафесіяналаў?

АС: Вельмі шмат. Але ім трэба рабіць выбар. Калі яны зараз будуць падтрымліваць Лукашэнку, то людзі не зразумеюць, што яны робяць у новым урадзе Беларусі. Нашы эксперты і чыноўнікі яшчэ да Лукашэнкі вельмі цаніліся ў Еўропе і ЗША. Нашы людзі не будуць крычаць, што яны найлепшыя, але робяць усё, каб быць такімі.

«НН»: Што Вы думаеце наконт люстрацыі?

АС: Я лічу, што новая ўлада павінна пазбавіць грамадскасць канфліктаў. Не, люстрацыі не трэба.

«Калі Лукашэнка не сыдзе, то Плошча»

«НН»: Вы за пашырэнне ўжытку беларускай мовы?

АС: Канечне. Трэба прафесійнае маладое якаснае тэлебачанне на беларускай мове. Эфект будзе ашаламляльны. Трэба добрая літаратура, у комплексе: дзіцячая, прафесійная. Ніякага гвалтоўнага ўвядзення мовы не будзе.

Людзі ў мяне часам пытаюцца: можа, усё ж пакінуць дзве дзяржаўныя мовы?

Не! Ніяк не здолеем мы паважаць сябе, калі не будзе нашай мовы. Але ніякага ціску на рускамоўных не будзе. Гэта пры Лукашэнку ёсць ціск на беларускамоўных. Няма ў краіне беларускіх універсітэтаў. Людзей проста трэба прывабліваць.

«НН»: Лёс выбараў будзе вырашацца на Плошчы?

АС: Падаецца, што так. Калі раптам не запануе закон і не сы­дзе ў адстаўку Лукашэнка, то тады Плошча.

«НН»: А ўздым у людзей бачыце?

АС: Я бачу як беларусы пачалі выпростваць спіны. Мяне цешыць адзінства сярод кандыдатаў, што трэба заклікаць людзей на вуліцу.

Андрэй Саннікаў нар. у Мінску ў 1954. Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Працаваў перакладчыкам у Пакістане і Егіпце. У 1982—1985 працаваў у Сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку. Пасля сканчэння Маскоўскай дыпламатычнай акадэміі ў 1989 — у Міністэрстве замежных справаў Беларусі. У 1995 прызначаны намеснікам міністра замежных справаў Беларусі. З лістапада 1996 перайшоў у апазіцыю, стаў міжнародным каардынатарам грамадскай ініцыятывы «Хартыя-97». Мае дыпламатычны ранг пасла. Жанаты, мае два сыны.

Гутарыў Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Віталь Цыганкоў: У мігранцкай гісторыі Лукашэнка рызыкуе страціць рэшткі свайго электарату
Палітыка і грамадства
«Ёсць небяспека, што праз год адменяць і малако, і грошы». Што не так са зменамі ў Працоўны кодэкс
У Еўрасаюзе дазволілі прышчапляць ад каранавіруса дзяцей ад 5 да 11 гадоў
Настаўніка Аляксея Мінава асудзілі да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах
Праз пратэст пракуратуры жанчыне за каментарый прысудзілі рэальную «хімію» замест хатняй
Рэйс з Мінска для мігрантаў перанеслі на нявызначаны тэрмін па просьбе МЗС Ірака
У Славакіі ўведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн нават для прышчэпленых
Суд па справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама зрабілі закрытым
Усяго патроху
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Ляльку, створаную ў 1929 годзе па вобразе 3-гадовай тады яшчэ прынцэсы Лізаветы, прададуць на аўкцыёне
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Рэцэпт на выходныя: тры стравы з авакада
«Выдалілі з-за маёй грамадзянскай пазіцыі». Аляксандра Патліса перадумалі запрашаць на канцэрт памяці Мулявіна
Спорт
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
З галамі гэтага футбаліста звязваюць праклён. У суботу ён двойчы забіў беларусам 
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх