• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Гісторыя
09.10.2010 / 22:21

Савецкая дачка прэзідэнта БНР

Рагнеда Аляхновіч — дачка «ворагаў народа». Яе бацька ўзначальваў беларускі ўрад на выгнанні, а маці рэпрэсавалі за нацыяналізм. У савецкія часы гэтага было дастаткова, каб цалкам «выпасці» з жыцця.

Рагнеда Аляхновіч — дачка «ворагаў народа». Яе бацька ўзначальваў беларускі ўрад на выгнанні, а маці рэпрэсавалі за нацыяналізм. У савецкія часы гэтага было дастаткова, каб цалкам «выпасці» з жыцця.

Яна — дачка Вінцэнта Жук-Грышкевіча і Ксені Лапіцкай. Бацьку савецкія карныя органы забралі, калі ёй было восем гадоў. Калі было трынаццаць — арыштавалі маці. У вайну адзін дзядзька — святар Мікалай Лапіцкі — выехаў на эміграцыю, іншы дзядзька — Іван Касяк — працаваў у Беларускай народнай самапомачы ў часе акупацыі, а пасля стаў палітэмігрантам. Як у такіх перыпетыях складаўся лёс спадарыні Рагнеды? Яна пра тое не ахвочая расказваць. Вядома, што за ўтойванне фактаў з біяграфіі ў 1951-м яе выключылі з універсітэта.

…Калі ў 1939 годзе камуністы прыйшлі ў Заходнюю Беларусь, Рагнеда была на вакацыях у сваякоў на Дзісеншчыне. «На пачатку верасня туды прыехала мама. Там мы і «вызваліцеляў» — Чырвоную армію — сустрэлі. А дадому, у Вільню, вярнуліся, калі там ужо гаспадарылі літоўцы (Сталін аддаў ім горад). Навучанне ва ўніверсітэце (мама была на пятым курсе агранамічнага факультэта) перавялі на літоўскую мову. Давялося ехаць ва Украіну, дзе яна скончыла агранамічны факультэт Львоўскай політэхнікі. Працавала аграномам на Львоўшчыне. «Там нас і заспела «Айчынная» вайна, — прыгадвае спадарыня Рагнеда. — Вядома, скрушныя часы лягчэй перабываць сярод родных. Мама паходзіла з вёсачкі Засценкі каля Іжы (Вілейшчына). Таму, набыўшы з дапамогай Украінскай самапомачы патрэбныя дакументы, мы накіраваліся — дзе падводай, а дзе і цягніком — у Вілейку».

Ішоў 1944 год. Муж ваяваў у Італіі, пад Монтэ-Касіна. Але Ксеня Грышкевіч наўрад ці што ведала аб яго лёсе. Трэба было самой вызначацца з далейшым жыццём: падавацца на захад альбо чакаць прыходу камуністаў. Вырашыла ўцякаць. Ад’язджалі, як успамінае спадарыня Рагнеда, ці не апошнім цягніком — на адкрытай платформе.

Але дабраліся толькі да Вільні: Рагнеда захварэла на ангіну.

«Пакуль я хварэла, мама праводзіла ў няведамы свет свайго роднага брата, святара Мікалая Лапіцкага з сям’ёй, стрыечнага брата Івана Касяка. Мы ператрывалі ў Вільні савецкія ды нямецкія бамбёжкі, хаваліся з іншымі людзьмі ў сутарэннях, дзе мама, як магла, закрывала мяне сабою». Зноў вярнуліся ў Вілейку. Прытуліліся ў старой лазні. Дом, у якім раней мелі пакой, згарэў. Ксеня Грышкевіч пайшла працаваць у Абласны зямельны аддзел. У адзін жнівеньскі дзень яе з працы прывялі двое вайскоўцаў. Зрабілі ператрус. І забралі жанчыну. На адыходзе яна паспела сказаць дачцэ: «Я еду ў камандзіроўку. А цябе забярэ цётка Ніна». Але Рагнеда зразумела, што гэта была за камандзіроўка.

Некалькі дзён дзяўчынка прабыла ў лазні. Потым малодшая сястра маці забрала яе да сябе ў Іжу. Сваякі вырашылі Рагнеду вучыць. Нанялі для яе ў Вілейцы кватэру, падвозілі харчы. Так пачалася савецкая школа.

З раніцы яна хадзіла на ўрокі, а пасля заняткаў — з перадачай для маці — да турэмных муроў.

«Аднойчы, стоячы ля агароджы, я пабачыла маму. Яе вялі два энкавэдысты. Праходзячы каля мяне, яна ціха сказала: «Не плач. Ідзі дамоў. Я скора вярнуся». Яшчэ адзін раз бачыла маму ў пачатку зімы. Арыштаваных ужо трымалі ў будынку турмы, а не ў прыбудове да яе, як да гэтага. Каб пабачыць чалавека, калі ён знаходзіўся ў адной з камер на другім паверсе, трэба было перайсці на процілеглы бок вуліцы і паглядзець уверх, на вокны вязніцы. Я так і зрабіла. Праз колькі часу я пабачыла маму. Яна ўзнімала ў руках клуначак, які я перадала. Потым адклала яго, згарнула рукі так, нібы мяне абдымала. Але турэмныя вокны закрылі шчытамі. Нават такой уцехі я больш не мела».

У лютым перадачы пачалі вяртаць. Маўляў, маці выбыла на этап. Рагнеда чакала вестак. Не дачакалася. Значна пазней ёй паведамілі, што падчас эпідэміі тыфу ў вязніцы маці памерла. І «брацкую» магілу паказалі на вілейскіх гарадскіх могілках.

«Ля самай агароджы — парослая зжаўцелай травою пустка. Крыху ўзбоч — столік і лаўка, фарбаваныя ў блакіт. Я паклала на сшэрхлую траву белыя і чырвоныя хрызантэмы — праз дзясяткі гадоў першыя кветкі на магілу маці. Памалілася за супакой душаў слугі Божае Ксені і ўсіх, хто спачывае ў гэтай брацкай магіле».

Праз дзень, калі яна зноў прыйшла да магілы, не пазнала яе ўжо. «Трава была скошана і прыбрана, зніклі мае кветкі. Стала крыўдна, горка».

А ў 1945 годзе Рагнеда яшчэ хадзіла ў школу і спадзявалася на вяртанне маці. Са школьнага жыцця яна ўзгадвае выпадак, калі адміністрацыя паспрабавала арганізаваць вечар пытанняў і адказаў, у савецкім духу. «Свае цыдулкі мы мусілі кідаць у спецыяльную скрыню. Але гэты вечар так і не адбыўся. Бо ці ж можна было ў тыя часы даваць тлумачэнні на запыты кшталту: «Раскажыце, калі ласка, пра Залаты век у Беларусі». Многія ў час акупацыі вывучалі гісторыю па падручніках Вацлава Ластоўскага. Справа, вядома, магла скончыцца ў засценках НКВД, але нашы педагогі ёй ходу не далі».

Яшчэ ў трынаццаць гадоў Рагнеда Грышкевіч захапілася паэзіяй. Да 10 класа ў яе назбіраўся цэлы сшытак з вершамі і паэмай пра казацкае паўстанне на Беларусі. Школьніца не мела з кім параіцца наконт сваёй творчасці і таму вырашыла звярнуцца адразу да Якуба Коласа.

«Мілая, слаўная Рагнеда! — пісаў народны паэт дзяўчынцы. — Толькі што прачытаў Вашу паэму, асноваю якой паслужыла для Вас народнае паданне… Сшытак з «Таямніцай руін» я перасылаю Вам. Калі Вы на яго глянеце, то пабачыце, як многа ў ім чырвоных рыс. Падчыркнута ўсё, што трэба правіць. …Але не з поваду гэтых недахопаў я пішу Вам — у пільнай рабоце над сабою гэтыя недахопы будуць лёгка зжыты — мне было прыемна і радасна прачытаць». Такога адказу школьніца і не чакала. Затым былі яшчэ лісты ад Якуба Коласа.

Што стала з паэмай і вершамі Рагнеды?

«Сшытак з маёй паэмай «Таямніцы руін» у мяне ўкралі ў студэнцкім інтэрнаце. І яго мне вельмі шкада, бо там былі праўкі, зробленыя Коласавай рукой. Калі мець на ўвазе, што ў 1951-м годзе пасля 3 курса мяне з універсітэта выключылі як дачку рэпрэсаваных, то няцяжка здагадацца, у архівах якой установы гэты сшытак, магчыма, і цяпер знаходзіцца».

З 1948 года Рагнеда Грышкевіч вучылася на беларускім аддзяленні філфака БДУ. Але як выключылі з універсітэта, на творчасці паставіла крыж.

Скончыць ВНУ змагла толькі пасля смерці Сталіна, завочна.
У біяграфічным апавяданні «Воўк прагне крыві» Вячаслаў Адамчык успамінаў выпадак з выключэннем Рагнеды як «маё першае, найбольш балючае адчуванне непарушнага, абвеянага пакорным страхам, сталінскага рэжыму, які неспатолена прагнуў чалавечай крыві».

…Рагнеда Аляхновіч прысвяціла сваё жыццё выкладанню роднай мовы і літаратуры. Ад настаўніцы да старшага навуковага супрацоўніка НДІ педагогікі — такі яе працоўны шлях. На пенсіі — з 1987 года. Бацька некалі раіў ёй замест філалогіі выбраць медыцыну. Але дачка не паслухалася. І, як сама прызнаецца, не шкадуе. А няспраўджаная натура паэта рэалізавалася ў дапаможніках — па творчасці Янкі Брыля і беларускай літаратуры ў школе.

* * *

Рагнеда Аляхновіч (Грышкевіч)

нар. у 1931 у Вільні. Дачка старшыні Рады БНР Вінцэнта Жук-Грышкевіча і рэпрэсаванай Ксені Лапіцкай. За ўтойванне фактаў біяграфіі аб бацьках была выключаная з БДУ ў 1951. Скончыла філфак пасля смерці Сталіна. Выкладала беларускую мову і літаратуру, працавала ў НДІ педагогікі.

Сяргей Макарэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Палітыка і грамадства
«Ёсць небяспека, што праз год адменяць і малако, і грошы». Што не так са зменамі ў Працоўны кодэкс
У Еўрасаюзе дазволілі прышчапляць ад каранавіруса дзяцей ад 5 да 11 гадоў
Настаўніка Аляксея Мінава асудзілі да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах
Праз пратэст пракуратуры жанчыне за каментарый прысудзілі рэальную «хімію» замест хатняй
Рэйс з Мінска для мігрантаў перанеслі на нявызначаны тэрмін па просьбе МЗС Ірака
У Славакіі ўведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн нават для прышчэпленых
Суд па справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама зрабілі закрытым
Усяго патроху
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Ляльку, створаную ў 1929 годзе па вобразе 3-гадовай тады яшчэ прынцэсы Лізаветы, прададуць на аўкцыёне
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Рэцэпт на выходныя: тры стравы з авакада
«Выдалілі з-за маёй грамадзянскай пазіцыі». Аляксандра Патліса перадумалі запрашаць на канцэрт памяці Мулявіна
Спорт
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
З галамі гэтага футбаліста звязваюць праклён. У суботу ён двойчы забіў беларусам 
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх