Вядомы фінансіст, экс-кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч не чакае «нейкага надзвычайнага абвалу ў банкаўскай сферы», які мог бы быць справакаваны адтокам укладаў насельніцтва.

Аб гэтым ён заявіў 8 кастрычніка ў Мінску, каментуючы па просьбе прадстаўнікоў прэсы інфармацыю, якую агучыла старшыня праўлення «Беларусбанка» Надзея Ермакова.

Нагадаем, 7 кастрычніка Ермакова паведаміла журналістам, што кожны дзень укладчыкі здымаюць са сваіх рахункаў каля 5–7 млрд. рублёў. Кіраўнік «Беларусбанка» выказала занепакоенасць гэтай тэндэнцыяй.

«Гэта яшчэ не крытычная велічыня, — лічыць Багданкевіч. — Вось калі ў „Беларусбанку“ з’явяцца чэргі за ўкладамі — тады так, гэта небяспечна.

Калі б улады былі разумныя, яны маглі б прадухіліць абвал, утрымаць сітуацыю — павысіць стаўкі па дэпазітах, каб людзям было выгадна трымаць уклады. Але замест гэтага яны паніжаюць стаўку рэфінансавання».

«Сёння галоўная праблема, — перакананы прафесар Багданкевіч, — трэба перайсці на іншую мадэль эканамічнага развіцця. Гэта тая праблема, з-за якой мы адстаём ад Польшчы, Літвы, дзе зарплата сёння ў два-тры разы вышэйшая, хоць на старце ў нас усё гэта было супастаўна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?