Лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта Беларусі, заклікае ўсіх дэмакратычных удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі да аб’яднання.

«У многіх нашых апазіцыйных лідараў узнікла, як гаварыў таварыш Сталін, «галавакружэнне ад поспехаў», — заявіў Някляеў на прэс-канферэнцыі 8 кастрычніка ў Мінску. — На самой справе ніхто, у тым ліку я, не чакаў, што людзі так актыўна пачнуць падпісвацца ў падтрымку дэмакратычных прэтэндэнтаў у прэзідэнты.

І гэта галавакружэнне прыводзіць да таго, што некаторыя з іх лічаць, што яны ў адзіночку прарвуцца ў гэтай кампаніі, ім не патрэбны ніякія саюзнікі».

Паводле меркавання Някляева, Цэнтрвыбаркам зарэгіструе ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты ўсіх дэмакратычных прэтэндэнтаў, якія збяруць неабходныя для гэтага 100.000 подпісаў. Аднак гэта раздробніць дэмакратычна настроены электарат, дадаў ён. «Цяпер падпісацца можна за некалькіх прэтэндэнтаў, а галасаваць можна будзе толькі за аднаго», — канстатаваў палітык.

«Я б яшчэ раз хацеў звярнуцца да сваіх калег з просьбай сур’ёзна падумаць аб тым, як і з чым аб’яднаць нам свае сілы», — заявіў Някляеў. Дэмакратычным сілам, лічыць ён, трэба рыхтавацца «да сур’ёзнага фіналу выбараў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?