Першы закон, які падпіша лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў у выпадку абрання яго прэзідэнтам, будзе закон аб малым і сярэднім бізнесе. Пра гэта ён заявіў 8 кастрычніка напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле меркавання Някляева, для мадэрнізацыі эканомікі неабходна стварэнне новых працоўных месцаў. «Скарачаючы нерэнтабельныя прадпрыемствы, мы павінны ствараць новыя працоўныя месцы. Цяпер улада працуе фактычна супраць эканомікі. Што значыць найманне індывідуальнымі прадпрымальнікамі працаўнікоў не больш чым трох чалавек? Навошта абмяжоўваць людзей у тым, каб яны стваралі новыя працоўныя месцы?» — задаўся пытаннем Някляеў.
Як лічыць палітык, такія абмежаванні ў адносінах да прадпрымальнікаў уводзяцца таму, што малы і сярэдні бізнес уяўляе рэальную небяспеку для ўлады. «Нармальны, еўрапейскі закон аб малым і сярэднім бізнесе дасць магчымасць прадпрымальнікам зарабляць столькі, колькі яны могуць зарабіць і стаць заможнымі. А што такое свабода? Свабода — гэта найперш матэрыяльная забяспечанасць. Калі ў чалавека ёсць свой дом, ён матэрыяльна незалежны ад дзяржавы, ім складана маніпуляваць. Ён ужо не ўдзельнічае ў гульні дзяржавы, яго немагчыма прымусіць, напрыклад, галасаваць так, як выгадна камусьці. Ён ужо сам выбірае, за каго галасаваць», — сказаў Някляеў.
Таму лідар кампаніі «Гавары праўду!» далучыўся да запатрабавання распрацаваць закон аб малым і сярэднім бізнесе з улікам меркавання прадпрымальнікаў і падчас
Нагадаем, 8 кастрычніка актывісты прадпрымальніцкага руху перададуць у Адміністрацыю прэзідэнта 10 тысяч подпісаў за прыняцце закона аб малым і сярэднім бізнесе з улікам прапаноў прадпрымальнікаў. Подпісы былі сабраныя сумеснымі намаганнямі аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» і кампаніяй «Гавары праўду!».





