На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па пытанні правядзення прэзідэнцкіх выбараў, акрамя кіраўніка ініцыятыўнай групы беларускага кіраўніка, міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, прысутнічаў былы сакратар Рады бяспекі, а цяпер асабісты памочнік Лукашэнкі Віктар Шэйман.

Нагадаем, што Віктар Шэйман нароўні з былым кіраўніком спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрыем Паўлічэнкам падазраваўся міжнароднай супольнасцю ў датычнасці да выкраданняў і забойстваў лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. Ён страціў пасаду сакратара Рады бяспекі пасля нашумелага выбуху ў часе святкавання 3 Ліпеня ў 2008 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?