Пасляфеерычна-выпадковай перамогі над французамі (0:1) і безударнай нічыі з румынамі (0:0), беларусы згулялі ўнічыю з Люксембургам (0:0), суцяшае, што ў гасцях:)
Абарону маленькай, гордай
На
Цікава, што са зборнымі з малымі па плошчы краін (язык не паварочваецца іх называць карлікамі), з Люксембургам у беларусаў найгоршы вынік. 5 гульняў, з іх 2 перамогі, дзве нічыі (першая — 11 кастрычніка 1995, 0:0, другая — сёння) і памятная параза ў Гомелі 13 кастрычніка 2007 года (за часамі Штанге) — 0:1.
Містыка ці гэта нашае месца ў еўрапейскім футбольным рэестры?
***
Статыстыка
Люксембург (Люксембург), стадыён Жазі Бартэль, 8 кастрычніка. 21:15.
Беларусь: Жаўноў (капітан), Кульчы, Мартыновіч, Калачоў, Юрэвіч (Молаш, 87), Цігараў (Пуціла, 67), Амельянчук, Карніленка, В.Глеб (Радзівонаў, 67), Кісляк, Шытаў.
Люксембург: Жубер, Кінцыгер, Блез, Хофманн, Шнэль, Петэрс (К), Лятэрца, Бетмер (Жэрсан, 63), Паяль (Кетэнмэер, 77), Левек, Жаакім (Да Мота,
Галоўны суддзя: Аляксандар Стаўрэў (Македонія).
Папярэджанні: Кульчы (
Выдаленне: Карніленка (
удары па варотах: 10:17 (у створ -- 5:6),
вуглавыя: 0 - 4
***
Сёння ў нашай групе «D» прайшоў яшчэ матч:
гулялі зборныя Албаніі і Босніі, і тут таксама была зафіксавана нічыя, праўда, галявая — 1:1.
На ўдар Ведада Ібішэвіча албанцы адказалі трапным стрэлам Кладзіяна Дуру, што выступае за аўстрыйскі ЛАСК.
у суботу, 9 кастрычніка, у Парыжы згуляюць зборныя Францыі і Румыніі.
А пакуль Беларусь і Албанія захоўваюць лідэрства ў групе.
«D» на вечар пятніцы: Беларусь — 5 (3 гульні, 1 перамога, 2 нічыі, розніца мячоў 1-0), Албанія — 5 (3 - 1, 2, 0, розніца мячоў 3-2), Боснія — 4 (3 гульні), Францыя — 3 (2), Румынія — 2 (2), Люксембург — 1 (3).
12 кастрычніка (аўторак) Беларусь згуляе дома з Албаніяй. Матч пройдзе ў Мінску на «Дынама», пачатак, а 20:30Праўда, на гэты дзень абяцаюць першы снег.
У гэты ж дзень Францыя прыме Люксембург.