9 кастрычніка ў мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая імша пад дэвізам Gaudium et spes («Радасць і надзея»), прысвечаная300-годдзю асвячэння храма.
У ёй узялі ўдзел пасланнік папы рымскага Бенедыкта XVI кардынал Юзаф Томка, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх структур, дыпламаты, іерархі і ксяндзы
Набажэнства мела душпастырскі характар, праводзілася на лацінскай і беларускай мовах і трансліравалася на святлодыёдным экране, устаноўленым каля ўваходу ў храм.
У межах урачыстасці ў архікафедральным касцёле былі ўстаноўленыя дзве мемарыяльныя дошкі — у гонар