Штаб Уладзіміра Някляева паведамляе: па стане на 11 кастрычніка за кандыдата сабрана 71505 подпісаў.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябёдзька паведаміў «НН», што сёння бліжэй абеду стануць вядомыя канкрэтныя лічбы. У цэлым, штаб Раманчука падбіраецца да экватару — ён блізкі да 50 тысяч подпісаў.

Прыкладна па 40 тысяч подпісаў на сёння маюць хрысціянскі дэмакрат Віталь Рымашэўскі і нацыянальны дэмакрат, кандыдат ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Гэта значыць, што абодвум штабам прыйдзецца пастарацца, каб дацягнуць да лічбы 100 тысяч.

Алесь Міхалевіч назваць колькасць сабраных подпісаў адмовіўся, зазначыўшы, што яго штаб працуе паводле запланаванага графіку. У штабе Андрэя Саннікава інфармацыю аб колькасці сабраных подпісаў не агалошваюць, але адзначаюць выдатныя тэмпы збору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?