З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1616

«Рэканструкцыя з прыстасаваннем» і новая менская спадчына

Уражаньні ад рэстаўрацыі/рэканструкцыі/адбудовы Менску вачыма іншагародняга.

Уражаньні ад рэстаўрацыі/рэканструкцыі/адбудовы Менску вачыма іншагародняга. Піша ў сваім блогу Алесь Чайчыц.

Беларусы не ахоўваюць гісторыю, а жывуць у ёй. Будаўнікі сярэднявечных цэркваў не былі б супраць таго, каб цяпер умацаваць іх сучаснымі матэрыяламі. Як і радзівілаўскія дойліды, можа, не былі б супраць шклопакетаў на вокнах у Нясьвіскім замках. Бо цяплей жа...

Фаўстаўская заходнеэўрапейская душа прагне жыць у гісторыі, прагне адчуваць сваю лучнасьць зь бясконцай мінуўшчынай і бясконцай будучыняй. Але прагматычна-сялянская душа тых, хто ў Беларусі цяпер замаўляе музыку, жыве ў іншых рэаліях. Адна справа, калі старую рэч здаюць у музэй і робяць экспанатам, іншая — калі яе працягваюць выкарыстоўваць, мадэрнізуюць, калі яна працягвае жыць такім чынам.

Наведваньне Менска пасьля Масквы ды ў цудоўнае сонечнае надвор’е пакідае чалавека ў традыцыйнай турыстычнай эўфарыі ад чыстых вуліц ўсё болей «эўрапейскай» беларускай сталіцы.

Менск набывае стары горад і гістарычны цэнтар. Не такі ўжо стары і не такі ўжо гістарычны, але я быў вымушаны прызнацца, што псэўдагістарычныя новабудоўлі ў Менску горад упрыгожваюць.

Будынкі, што паўсталі побач з вусьцішным паркінгам на Нямізе (які, дзякаваць богу, крыху падзарос дрэвамі зьнізу) будуюцца ў стылі «да чаго маглі б быць падобнымі менскія дамы, пабудаваныя ў 19 стагодзьдзі, калі б Менск ужо тады быў сталічным горадам».

Як ніхто не зважае зараз на тое, што ўвесь цэнтар Варшавы быў пасьля Другой сусьветнай вайны адбудаваны з руінаў, так праз дваццаць гадоў ніхто акрамя гісторыкаў ня будзе ўзгадваць, што гэтым дамам ня дзьвесьце гадоў, а дваццаць. Як ня будуць узгадваць тое, што адноўленыя былі менская ратуша ці Касьцёл Найсьвяцейшай панны Марыі (чыё трохсотгодзьдзе асьвячэньня толькі што былі адзначаныя), альбо нават адноўленая ў якасьці філярмоніі Царква сьвятога духа, што хутка ўпрыгожыць Верхні горад і вярне яму гістарычны сілюэт. Для турыстаў будзе задавальняюча, вока будзе радаваць. А для канструяваньня беларускага самаўспрыяцьця і сьвядомасьці гэта будзе падобна да эфэкта, які ў дзяцей стварае сучасная беларуская школьная адукацыя па гісторыі: «СССР быў саюзьнікам Беларусі ў Вялікай айчыннай вайне». Кансэрватары будуць супраць, але ж так нацыі і будуюцца.

Вось бы яшчэ дайшлі рукі да аднаўленьня касьцёла Сьв. Тамаша Аквінскага,
якога маўкліва чакае зялёная пляцоўка за Палацам Рэспублікі, на рагу вуліц «Энгельса» (Дамініканскай) і «Інтэрнацыянальнай» (Валоцкай)…

Зялёныя дамы па вуліцы Гандлёвай зблізу не такія страшныя, як на фотаздымку. Сто гадоў таму на гэтым месцы стаялі і ўяўлялі гістарычную каштоўнасьць небагатыя драўляныя хаткі кшталту Музэя першага зьезда РСДРП, чыя галоўная каштоўнасьць цяпер як раз ня ў тым, што там адбылася сходка камуністаў, а ў тым, што гэта ці не апошні традыцыйны драўляны дом у той частцы Менска.

Лепш гістарычная праўда, чым адноўленыя муляжы. Лепш адноўленыя збольшага ў традыцыйным духу муляжы, чым пустое месца ці пагатоў шкляны бізнэс-цэнтар. Мушу прызнацца, што мне, як абываталю, далёка ня ўсё, што робіцца з цэнтрам Менска, не падабаецца.

Хаця, канечне, тое, што цяпер робіцца з былым бэрнардынскім кляштарам побач з касьцёлам сьв. Язэпа - відовішча не для людзей з слабымі нэрвамі.

Да вашае ўвагі багаты фотарэпорт.

Каментары16

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК3

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманых у Беларусі мільярдэраў з «Уралкалія» выпусцілі на свабоду1

Выязны «Мак.бай» у Маладзечне сабраў вялізныя чэргі. А што з цэнамі?9

Астапеня ацаніў, колькі беларусаў падтрымлівае бел-чырвона-белы сцяг27

Генпракуратура хоча вярнуць у Беларусь Крыж Ефрасінні Полацкай, слуцкія паясы і сані Напалеона14

Стане яшчэ халадней. Але дзякуй, што пакуль без снегу2

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе24

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК3

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК

Галоўнае
Усе навіны →