Эканамічны суд СНД даў Беларусі і Расіі тры месяцы на вырашэнне спрэчкі па пошлінах на нафтапрадукты па-за судом. Тым самым суд задаволіў хадайніцтва расійскага боку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перанесці пасяджэнне па спрэчцы аб мытных пошлінах на нафтапрадукты на тры месяцы папрасіў расійскі бок, які спадзяецца за гэты час урэгуляваць спрэчку ў пазасудовым парадку. Беларускі бок у сваю чаргу не супраць пераносу разгляду справы на гэты тэрмін.

Наступнае пасяджэнне Эканамічнага суда СНД, на якім будзе разглядацца пытанне аб правамернасці спагнання Расіяй мытаў на нафту й нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь, адбудзецца 19 студзеня 2011 года.

Як паведамлялася раней, Эканамічны суд СНД (ЭС СНД) адмовіў у задавальненні хадайніцтва Беларусі аб увядзенні для Расіі часовай забароны на спагнанне вывазных мытаў. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні ЭС СНД у Мінску 7 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?