«Мы… не збіраемся нікому прадаваць нават за вялікія грошы гэты (ядзерны) матэрыял… Мы не збіраемся рабіць «брудныя бомбы», — сказаў Лукашэнка ў красавіку.

Тым не менш за, указам № 520 ад 8 кастрычніка Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення з Расіяй аб вывазе на яе тэрыторыю «апрамененага і свежага высокаўзбагачанага ядзернага паліва даследчых рэактараў» з заменай яго на нізкаўзбагачанае. На падпісанне гэткага пагаднення упаўнаважаны Вячаслаў Куўшынаў, гендырэктар інстытута «Сосны», які займаецца атамнымі даследаваннямі.

Адначасова ўказам № 521 ад 8 кастрычніка Лукашэнка стварыў «умовы для аказання тэхнічнай дапамогі Урадам ЗША пры вывазе і абмене ядзернага паліва». Ён вызваліў ад падаткаабкладання ўсе аперацыі па вывазе і замене ядзернага паліва.

«Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь паведаміць па дыпламатычных каналах Урад ЗША аб умовах аказання тэхнічнай дапамогі», — гаворыцца ў дакуменце.

Захаванне паліва ў Беларусі выклікала б пытанні ў міжнароднай супольнасці. Высокаўзбагачанае паліва можа быць выкарыстанае пры распрацоўцы зброі масавага паражэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?