Вядомы паўночнаамерыканскі галкіпер нарэшце заключыў кантракт з хакейным клубам «Дынама-Мінск».

Роберт Эш, які апошнія два сезоны выступаў у піцерскім СКА, папоўніў шэрагі мінскага клуба.

Размовы пра пераход брамніка пачаліся яшчэ ўвесну, але тады кіраўніцтва «Дынама» і прадстаўнікі амерыканскага галкіпера спачатку дамовіцца не змаглі. Пасля старту сезона ў КХЛ прадстаўнікі Эша пайшлі на саступкі ў суме кантракта, і бакі, нарэшце, дасягнулі згоды.

Эш (нар. у 1978 г. у штаце Нью-Ёрк) пачынаў кар’еру ў хакейнай лізе Антарыё, потым гуляў у АХЛ, чатыры сезоны правёў за клуб НХЛ «Філадэльфія Флаерз» (2004–2007). Ад 2007 г. — у Расіі. Гуляў за «Ак Барс» і СКА.

Выступаў за зборную ЗША на чэмпіянатах свету 2000, 2001, 2008, 2009 гадоў.

У складзе мінскага «Дынама» таксама гуляюць варатары Андрэй Мезін і Міка Окса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?