Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Цэнтрам шведскіх даследаванняў і пры падтрымцы Шведскага Інстытута праводзіць прэзентацыю беларускага перакладу рамана шведскага пісьменніка Мікаэля Ніемі «Папулярная музыка з Вітулы».

Прэзентацыя адбудзецца 20 кастрычніка ў 17:30 у актавай залі філалагічнага факультэта БДУ.

У імпрэзе возьме ўдзел сам аўтар,

а таксама філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, рок-музыка Ігар Варашкевіч і Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфан Эрыксан. Весці прэзентацыю запрошаны вядомы беларускі актор і бард Віктар Шалкевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру