Фота AFP.
Матч адборачнага цыкла Еўра-2012 Італія — Сербія, які пачаўся з 35-хвілінным спазненнем з прычыны беспарадкаў, учыненых сербскімі заўзятарамі, быў спынены на 7-й хвіліне пасля таго як у варатарскую гаспадароў кінулі фаер.
Суддзя матча Крэйг Томсан прыняў рашэнне спыніць матч з прычыны беспарадкаў на трыбунах.
Гульня мелася адбыцца ў Генуі, але была ўрэшце адменена пасля судзейскай нарады ў цэнтры поля.
Падрабязней пра гэта на sports.ru
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ