Кацярына Нікандрава, 23-гадовая Міс Грудзі Беларусі — 2010, падтрымлівае апазіцыю. «Час мяняць прэзідэнта», — кажа Нікандрава, падкрэсліваючы, што Аляксандр Лукашэнка не падабаецца ёй ні як палітык, ні як мужчына.

Беларускія знакамітасці заўсёды былі адзінадушныя. Усе беларускія зоркі — музыкі, акторы і тэлевядучыя — удзельнічаюць у любой выбарчай кампаніі, галасуючы за Лукашэнку і выказваючы ў інтэрв’ю сваё захапленне беларускім лідэрам. Ад таго нечаканая падтрымка апазіцыі Міс грудзі Беларусі адразу выклікала сенсацыю.

— Ну так, я паводжу сябе не як знакамітасці, — смяецца Кацярына. Яна падтрымлівае Уладзіміра Някляева, вядомага беларускага паэта і лідара кампаніі, «Гавары праўду!».

— Гэта моцны чалавек і сапраўдны лідар і ў той жа час прыязны і шчыры чалавек. Ён здольны павесці Беларусь наперад, — кажа Кацярына.

Міс Грудзі разам з удзельнікамі выбарчага штаба Някляева збірала ў аўторак подпісы ў падтрымку яго кандыдатуры, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата на пасаду прэзідэнта на снежаньскіх выбарах.

— Не баіцеся помсты?

— Вядома, баюся. Баюся, што гэта будзе ўдар па маёй школе або маёй працы. Думаю, што цяпер у Беларусі ўсе баяцца, але хачу гаварыць пра гэта, замест таго каб маўчаць і баяцца, — кажа Нікандрава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?