У гэты дзень на пляцоўцы каля экспазіцыйнай аранжарэі сада з 10.00 будзе наладжана выстава-продаж ягад і саджанцаў журавін.

Іх прывязуць з Ганцавічаў, дзе знаходзіцца эксперыментальная база батанічнага сада па вырошчванні буйнаплодных або садовых журавін. Плантацыя гэтай ягады займае 14 га.

На выставе-продажы сваю прадукцыю таксама будуць прадстаўляць фермерскія арганізацыі, якія займаюцца вырошчваннем журавін. А пачыналі яны з таго, што свой пасадачны матэрыял набывалі ў батанічным садзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?