Расейскі актор Станіслаў Садальскі папрасіў даць яму грамадзянства Грузіі, перадае «Эхо Москвы». Паводле словаў консула грузінскага пасольства ў Маскве Зураба Патарадзэ, ён вырашыў падаць афіцыйную заяву на прысваеньне яму грамадзянства Грузіі, каб «падтрымаць у цяжкі момант грузінскі народ».
«Мы афіцыйна разгялаем гэтую заяву і ў звычайным рэжыме накіроўваем яе для разгляду ў Тбілісі», – дадаў косул. Паводле слоў Патарадзэ, ён ня бачыць перашкодаў для атрыманьня Садальскім грузінскага грамадзянства.
Раней паведамлялася, што некалькі маладых пецярбуржцаў вырашылі на знак салідарнасьці з Грузіяй памяняць прозьвішчы на грузінскія.
❏
А тым часам
У Маскве разгромленая грузінская мастацкая галерэя
У суботу быў учынены напад на маскоўскую галерэю Марата Гельмана. Як расказаў «Эхо Москвы» сам Гельман, дзесяць чалавек разграмілі выставы і офісы, паставілі супрацоўнікаў да сьценкі і забралі ў іх тэлефоны.
На думку Гельмана, гэта была акцыя застрашэньня. Нічога скрадзена не было, адно зьнішчылі 20 прац мастака Аляксандра Джыкія, выстава якога праходзіла ў галерэі.
Паводле Грузия Online