У раёне перасячэння вуліц Арлоўскай і Ціміразева, дзе вядзецца будаўніцтва трэцяга чыгуначнага пуці Мінск — Ждановічы, загарэўся кран, які забівае палі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Па першапачатковай версіі, машына рухалася заднім ходам і дакранулася стралой да кантактнага провада, напружанне ў якім 110 кілавольт. Вадзіцель крана загінуў на месцы, а машына загарэлася. Каб патушыць агонь, ратавальнікам прыйшлося чакаць, пакуль адключаць падачу электрычнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?