22 кастрычніка раніцай у Менску гарэў жылы дом. Полымя ахапіла 12-павярховік па вуліцы Дзянісаўскай.

Мяркуецца, што на тэхнічным паверсе аднаго з пад’ездаў загарэлася электраправодка. Да моманту прыбыцьця ратавальнікаў агонь дабраўся ўжо да чацьвёртага паверху, аднак, паводле слоў жыхароў, пазьней узгараньне распаўсюдзілася да самага верхняга ўзроўню.

На месцы працавалі восем пажарных аўтамабіляў, і праз 20 хвілін узгараньне ўдалося ліквідаваць. З гмаху эвакуявалі 35 чалавек. Ахвяраў удалося пазьбегнуць.

Забраныя фрагмэнты электраправодкі, будзе праводзіцца экспэртыза. Папярэдняя прычына – старэньне ізаляцыі электраправодкі ў гэтай шахце, з-за чаго вынікла кароткае замыканьне і гарэньне ізаляцыі, паведамілі спэцыялісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?