Такую норму патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты хоча ўнесці ў Адміністрацыйны кодэкс.
Міхалевіч падрыхтаваў ужо праект заканадаўчай нормы, якая забароніць праслухоўванне блатнога «рускага шансону» ў публічных месцах, прагляд у кінатэатрах фільмаў, якія прапагандуюць крымінальны лад жыцця. З гэтым праектам палітык хоча звярнуцца ў палату прадстаўнікоў.
Міхалевіч патлумачыў, што на яго думку падпадае пад азначэнне «прапаганда крымінальнага ладу жыцця»: «Напрыклад, артыкулы ў прэсе, якія распавядаюць пра рамантыку злачыннага свету, таксама зняццё фільмаў і публічны прагляд фільмаў, якія паказваюць, як добра сядзець у зоне».
Што тычыцца пакарання, то яно, мяркуе патэнцыйны кандыдат, не павінна быць вельмі жорсткім. Прынамсі за першае парушэнне магчымага закону — штраф у некалькі мінімальных заробкаў.
Нагадаем, што раней Міхалевіч прапаноўваў спыніць выпуск таннага





