Разам зь невялікім пастамэнтам яе вышыня — чатыры мэтры. Яна стаіць у месцы, дзе вул. Леніна злучаецца з вул. Элізы Ажэшкі. Аўтар — гарадзенец Уладзімір Панцялееў, прафэсійны скульптар. Асьвяціў помнік япіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемі.

Скульптура стаіць сьпінай да праваслаўнага сабору, а глядзіць на ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы. Япіскап сказаў: «Знамянальна, што ў дзень Пакрова Божай Маці нашае грамадзтва выбрала яшчэ і асобна сьвята «Дзень маці», і дадаў: «Я думаю — дай Бог, каб стала традыцыяй у будучыні і маладыя прыходзілі б сюды, ускладалі кветкі і пыталіся ў Маці Божай блаславеньня на будучы шлюб». Нехта побач сказаў — гэта сапраўды лепей, чым ускладаць кветкі да статуі Леніна.

Помнік быў пастаўлены да 110-годзьдзя Гарадзенскай япархіі. Скульптару дапамагаў архітэктар Барыс Шмыга, а фундаваў праект дырэктар фірмы «Будоўля» Павал Бузук. Старшыня гарвыканкаму Барыс Казялкоў сказаў, што зроблены «яшчэ адзін крок у рамках царкоўна-дзяржаўных адносінаў» і што статуя «будзе новай архітэктурнай і культурнай славутасьцю» Горадні. Ён назваў працу шэдэўрам.

Цырымонія скончылася, і толькі тады прагучала беларуская мова — вучаніца нядзельнай школкі пры Сьвятапакроўскім саборы Александрына прачытала ўласны верш і перадала яго япіскапу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?