Алесь Міхалевіч ў выпадку абрання прэзідэнтам збіраецца спачатку прадаставіць гарантыі Лукашэнку, а пасля заняцца эканомікай. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

«Першы ўказ будзе пра прававое палажэнне папярэдняга прэзідэнта. Трэба ўрэгуляваць яго статус, даць адпаведныя гарантыі, — заявіў палітык. — Наступны блок указаў будзе датычыцца эканомікі».

На прамое пытанне, ці верне ён «Пагоню» і бел-чырвона-белы сцяг, Міхалевіч заявіў, што не будзе займацца такімі рэчамі. Маўляў, хай вырашае парламент. «Але я не маю варожага стаўлення да сённяшніх дзяржаўных сімвалаў. Пад імі перамагалі многія беларускія спартоўцы», — удакладніў ён.

Цікавае і прызнанне наконт замежнай палітыкі. «Уступленне ў Еўрасаюз — не мэта», — мяркуе Міхалевіч.

Алесь Міхалевіч пачынаў сваю палітычную кар'еру ў якасці лідэра Задзіночання беларускіх студэнтаў і ў Партыі БНФ. Ён беларускамоўны ў паўсядзённым жыцці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?