Прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук 15–17 кастрычніка знаходзіцца з візітам у Швецыі па запрашэнні міністра замежных спраў Карла Більда.

Мэтай візіту з’яўляецца ўдзел у канферэнцыі, на якую запрошаны палітыкі Балтыйскага рэгіёну, у тым ліку кіраўніцтва Літвы, Латвіі і Эстоніі.

«Мы цяпер знаходзімся ў Стакгольме. Сёння ў нас будзе сустрэча ў МЗС Швецыі, затым — з калегамі са шведскага парламента, а вечарам пачнецца сама канферэнцыя», — расказаў Раманчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?