У Гомелі 17 кастрычніка на членаў ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука і Мікалая Статкевіча зноў напаў невядомы. Гэта адбылося каля ўнівермага «Гомель», дзе праходзіў збор подпісаў.
«Падышлі трое п’яных грамадзян, сталі нас абражаць, лаяцца, — паведаміла член ініцыятыўнай групы Саннікава Лілія Уварава. — Мы прыстрашылі, што выклічам міліцыю, і яны адышлі. Але адзін вярнуўся, стаў лезці ў бойку, штурхнуў мяне, перакуліў стол, стаў выхопліваць у людзей, якія падпісваліся, пашпарты, біў мяне па нагах. Ён падпальваў запалкі і кідаў на нас».
Затым хуліган перавярнуў сталы, за якімі збіралі подпісы за Някляева і Раманчука. «Ён лаяўся, што мы, маўляў, размаўляем на „ненармальнай“ мове.
Я так разумею, што гэта чалавек,
10 кастрычніка на членаў ініцыятыўнай групы Някляева напаў невядомы малады чалавек, інцыдэнт таксама адбыўся каля ўнівермага «Гомель».
Прэтэнзіі хулігана да зборшчыкаў подпісаў былі тыя ж: «ненармальная» мова і