Краснадарская «Кубань» пасля перамогі ў 36-м туры ў першага дывізіёна над «Жамчужынай-Сочы» (1:0) датэрмінова забяспечыла сабе выхад у расійскую прэм’ер-лігу.

«Кубань» за чатыры туры да фінішу набрала 76 балаў і апярэджвае найбліжэйшых канкурэнтаў — «Ніжні Ноўгарад» і «Волга» (НН) на 12 балаў, але ніжагародскім камандам яшчэ давядзецца згуляць міжсабой. Летась «Кубань» пакінула расійскі вышэйшы дывізіён.

За краснадарскі клуб, які трэніруе румынскі спецыяліст Дан Петрэску, выступаюць беларускія футбалісты Максім Жаўнерчык і Аляксей Сквярнюк.

Дарэчы, Сквярнюк і прынёс перамогу камандзе ў нядзельным матчы, забіўшы мяч на 86й хвіліне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?